Вірус некрозу табакі
Вірус некрозу табакі[2] (англ.: Tobacco necrosis virus, TNV) — патагенны вірус раслін сямейства Tombusviridae. Перадаецца праз зааспоры глебавага грыбка альпідый капусны (Olpidium brassicae). АпісаннеГэты вірус мае шырокае кола гаспадароў (88 відаў раслін, у тым ліку бульба (Solanum tuberosum), тытунь (Nicotiana), прадстаўнікі родаў петунія (Petunia), агурок (Cucumis), цюльпан (Tulipa), першацвет (Primula), пятрушка (Petroselinum)). Яго можна вылучыць з каранёў, здавалася б, здаровых раслін. У заражаных клетках TNV патрабуе прысутнасці спадарожнікавага віруса для забеспячэння неабходных функцый для іх незалежнай рэплікацыі. ЗахворванніНа бульбеУ бульбе гэты вірус выклікае некроз на паверхні клубняў. Яму была дадзена назва «вірус ABC», паводле трох тыпаў сімптомаў, адзначаных у залежнасці ад стадыі хваробы: A — карычневыя пухіры на скуры, B — запалыя чорна-карычневыя плямы, часта падковападобныя, C — светла-карычневыя плямы, якія выклікаюць сімптомы распаўсюджанай каросты. Верагодна, хвароба не распаўсюджваецца праз заражаныя клубні. На цюльпанахВірус перадаецца з сокам хворых раслін, праз глебу. На лісці з’яўляюцца светла-зялёныя эліпсоідныя плямы і падоўжаныя штрыхі, размешчаныя падоўжнымі радамі[2]. У маладых раслін часта лісце скручваецца і засыхае. На сцяблах і кветках бываюць некратычныя плямы. Кветаносы кароткія, скрыўленыя, кветкі часам дэфармаваныя, не распускаюцца, завядаюць або не развіваюцца зусім[2]. На цыбулінах уціснутыя карычневыя плямы. Хворыя расліны дрэнна растуць, пры раннім заражэнні хутка гінуць[2]. Меры барацьбыВырошчванне раслін на высокім агратэхнічным фоне, прытрымліванне аптымальных тэрмінаў пасадкі, уборкі: знішчэнне насякомых-пераносчыкаў вірусаў; фітасанітарныя прачысткі (да з’яўлення тлей), правільныя севазвароты і дэзінфекцыя глебы; знішчэнне пустазелля[2]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia