Вісконсінскі ўніверсітэт імя Дж. Стаўта
Вісконсінскі ўніверсітэт імя Дж. Стаўта (англ.: University of Wisconsin–Stout) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Менамоні ў штаце Вісконсін, ЗША. Агульная характарыстыкаВучэльня была заснавана ў 1891 годзе і названа ў гонар свайго фундатара, лесапрамысловага магната Джэймса Стаўта. Установа вядома таксама пад сваёй неафіцыйнай назвай як Вісконсінскі політэхнічны ўніверсітэт. Гэта адзін з двух спецыялізаваных універсітэтаў у сістэме Вісконсінскага ўніверсітэта, які прапануе мэтанакіраваныя праграмы, звязаныя з прафесійнай кар'ерай у прамысловасці, тэхналогіях, прыкладным мастацтве і дапаможных прафесіях, а таксама адзін з двух універсітэтаў гэтай універсітэцкай сістэмы, які не мае ў свёй назве пазначэння горада, у якім знаходзіцца. Універсітэт прапануе 49 спецыяльнасцей бакалаўрыяту і 22 праграмы магістратуры, а таксама праграму аспірантуры. Структура
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia