Віталь Алегавіч Квашук
Віталь Квашук (нар. 1 красавіка 1993, Кіеў) — украінскі футбаліст, паўабаронца кіпрскага клуба «Іпсонас». Клубная кар’ераВыхаванец кіеўскага «Дынама» і данецкага «Металурга». Ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе дэбютаваў 1 снежня 2012 года ў матчы супраць днепрапятроўскага «Дняпра». З чэрвеня 2013 года выступаў у луганскай «Зары»[3], у асноўным складзе якой дэбютаваў 24 жніўня 2014 года ў кубкавым матчы супраць «Крэміня». У студзені 2016 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Тарпеда-БелАЗ», па выніках якога ў лютым падпісаў кантракт[4]. У чэрвені 2016 года разарваў пагадненне з жодзінцамі[5] і неўзабаве стаў іграком данецкага «Алімпіка». Аднак ужо верасні па пагадненні бакоў пакінуў данецкі клуб, не згуляўшы ніводнага матча. У лютым 2017 года пасля прагляду перайшоў у «Віцебск»[6]. Замацаваўся ў аснове віцебскай каманды, стаў выступаць у асноўным на пазіцыі правага паўабаронцы. У студзені 2018 года пачаў трэніравацца з гродзенскім «Нёманам», з якім у лютым падпісаў кантракт[7]. У ліпені 2018 года перайшоў у азербайджанскі клуб «Сабах»[8]. У студзені 2019 года зноў апынуўся ў Беларусі, стаўшы іграком «Гомеля»[9]. Замацаваўся ў якасці лідара каманды, з 14 галамі стаў другім бамбардзірам Вышэйшай лігі, але не здолеў выратаваць гомельскі клуб ад вылету ў Першую лігу. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[10]. У лютым 2020 года стаў іграком латвійскага клуба РФШ[11], аднак ужо ў ліпені пакінуў каманду, так і не згуляўшы за яе. У студзені 2021 года далучыўся да «Арыса» з другога дывізіёна Кіпра і па выніках сезона 2020/21 дапамог клубу выйсці ў элітны дывізіён. У жніўні 2022 года перайшоў у «Іпсонас». Дасягненні
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia