Віталь Мікалаевіч Шкраба
Віталь Мікалаевіч Шкраба (2 чэрвеня 1970 — 17 ліпеня 2008) — прафесійны беларускі баксёр, двухразовы чэмпіён Беларусі ў суперцяжкай вазе (97 кілаграм). БіяграфіяВіталь Шкраба нарадзіўся 2 чэрвеня 1970 ў Салігорску, БССР. Пасля заканчэння школы, паступіў вучыцца ў ПТВ, па спецыяльнасці зваршчык. Праходзіў тэрміновую службу ва ўзброеных сілах. Па вяртанні з войска захапіўся спортам: лёгкай, цяжкай атлетыкай, плаваннем і, нарэшце, боксам. Двухразовы чэмпіён Беларусі ў суперцяжкай вазе, чэмпіён СНД. Прафесійную кар’еру пачаў у 1997 годзе. Праводзіў баі з многімі вядомымі баксёрамі, у тым ліку з Мікалаем Валуевым і Мікалаем Паповым. 17 ліпеня 2008 года знойдзены мёртвым з нажом у грудзях у сваёй кватэры ў Салігорску, Мінская вобласць, Беларусь. Версія следства — самагубства. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia