Віталь Міхайлавіч Фамін
Фамін Віталь Міхайлавіч (20 мая 1927, Чорнае, Гомельская акруга — 8 красавіка 2020, Мінск) — савецкі і беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар, педагог, Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР[1][2]. БіяграфіяНарадзіўся 20 мая 1927 года ў в. Чорнае Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1959 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага. Навучаўся ў аспірантуры МДПІ імя А. М. Горкага (1960—1963). У 1964 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Кіраўніцтва прафсаюзаў Беларусі рухам за камуністычную працу ў прамысловасці ў гады сямігодкі» (навуковы кіраўнік — член-карэспандэнт НАН Беларусі І. С. Краўчанка). У 1973 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Прафсаюзы Беларусі ў барацьбе за тэхнічны прагрэс у прамысловасці (1946—1971 гг.)». Дацэнт (1967). Прафесар (1974). Служыў у Савецкай Арміі (1944—1953). Асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт (1963—1972), загадчык кафедры гісторыі СССР МДПІ імя А. М. Горкага (1972—1997). Прафесар кафедры славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка. У 1974—1985 гадах — галоўны рэдактар штогодніка «Вопросы истории». Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1979). Падрыхтаваў трох дактароў і 25 кандыдатаў навук. Памёр 8 красавіка 2020 года[3]. Навуковыя інтарэсыГісторыя прафесійных саюзаў і працоўнага класа, гісторыя Беларусі пасля другой сусветнай вайны, сацыяльна-эканамічныя працэсы ў Беларусі ў эпоху капіталізму. Аўтар больш за 90 навуковых прац. Асноўныя публікацыі
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia