Віталь Паўлавіч Крапіўны
Віталь Паўлавіч Крапіўны (29 кастрычніка 1945, с. Хароль, Прыморскі край) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1969 годзе. Працаваў у Спецыялізаваных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрнях Міністэрства культуры БССР, з 1975 года — начальнік аддзела, намеснік начальніка ГалоўАПУ Мінгарвыканкама, з 1987 года — ва Упраўленні справамі ЦК КПБ. Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Член КПСС з 1975 года. Пражывае ў Мінску. ТворчасцьАсноўныя працы: рэстаўрацыя помнікаў архітэктуры ў Нясвіжы, Жылічах (1969—1972), рэканструкцыя аб’ектаў добраўпарадкавання Пасольства СССР у ПНР (1972—1974), добраўпарадкаванне і абсталяванне зон масавага адпачынку, комплекс малых архітэктурных формаў, рэканструкцыя добраўпарадкавання Ленінскага праспекта ў Мінску (1977—1982), паказальны дзіцячы гарадок на ВДНГ СССР (1986—1987). ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia