Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута
Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута — навучальная ўстанова, якая існавала ў 1911—1922 гг. у Віцебску. Адкрыта па ініцыятыве Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. Мела факультэты:
Тэрмін навучання 3 гады, з 1917 г. — 4 гады, разлічаны на слухачоў з вышэйшай адукацыяй, але сярод іх пераважалі выпускнікі сярэдніх школ. У 1911 г. на 1-ы курс прынята каля 90 чал., у 1918/19 навучальным годзе вучылася 428 чал. У пачатку 1919 г. аддзяленню перададзены бібліятэка (3700 тамоў), музей і гістарычны архіў (314 спраў) былой Віцебскай вучонай архіўнай камісіі, частка бібліятэкі (2 тыс. тамоў) былой Віцебскай езуіцкай калегіі. У распараджэнні аддзялення быў Віцебскі губернскі архіў (1,5 млн спраў). У 1922 г. аддзяленне выдавала рукапісны часопіс «Белорусский этнограф» (выйшлі 2 нумары). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia