Віцебская берасцяная грамата![]() Віцебская берасцяная грамата — берасцяная грамата, выпадкова знойдзеная ў горадзе Віцебску ў час земляных работ на плошчы Свабоды ў 1959 г. экскаватаршчыкам Яўгенам Фраловым на глыбіні 3 — 4 м ад паверхні зямлі. Знаходка стала сенсацыяй у навуцы, бо дагэтуль аналагічныя рэліквіі меліся толькі ў Ноўгарадзе (Расія). Зберагаецца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі[1]. Апісанне і зместГрамата напісана на кавалку бяросты памерам 17х4,5 см. Тэкст:
Грамату цяжка датаваць, бо яна знойдзена ў культурным пласце зямлі, які вельмі перамешаны. Аднак у выніку даследаванняў устаноўлена, што яна адносіцца да мяжы XIII — XIV ст. Ацэнка вучоныхЯк адзначае гісторык Л. В. Аляксееў, паходжанне граматы хутчэй за ўсё можна растлумачыць ажыўленымі ў гэты час гандлёвымі сувязямі Віцебска і Полацка з Ноўгарадам, праз пасрэдніцтва якога ішло зерне з Растова-Суздальскай зямлі ў Прыбалтыку. Дакумент носіць сляды цокаючага паўночна-заходняга дыялекту і таму, відаць, паходзіць з Ноўгарада. Яе мог напісаць чалавек, сябар якога паехаў у Віцебск па гандлёвых справах. Што значыла тады 6 грывен? 3 «Рускай праўды» вядома, што за 6 грывен тады можна было купіць 300 аўчын, або 12 свіней, ці 2 кабылы, або 3 каровы. Нарэшце, за іх можна было наняць 2 парабчанкі на 12 год. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia