Віцебская купецкая фабрыка аптычных вырабаў

Віцебская (купецкая) фабрыка аптычных вырабаў — прадпрыемства, якое працавала ў 18921941 гадах у Віцебску. Першае прадпрыемства такога роду ў Расійскай імперыі.

Пасля 1917 года праведзена рэканструкцыя, летам 1941 года фабрыка эвакуіравана ў гарадскі пасёлак Суксун Пермскай вобласці РСФСР. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў будынку фабрыкі быў заснаваны завод электравымяральных прылад.

Узнагароды

Два Залатыя медалі Усерасійскіх выставак (пачатак XX ст.) за высакаякасныя аптычныя і фізічныя інструменты, акуляры і пенснэ.

Рэсурсы

Фабрыка мела паравую машыну, 10 замежных станкоў (1910).

Працавалі 125 рабочых (1913), кошт прадукцыі 115 тыс. руб. (1913).

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya