Віцебскія лабазы

Славутасць
Віцебскія лабазы
55°11′23″ пн. ш. 30°11′46″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы XVIII стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000097шыфр 213Г000097
Глобус Беларусі globustut.by/vitebsk/ind…
Map

Віцебскія лабазы — будынкі XVIII стагоддзя ў Віцебску, размешчаныя па адрасе вул. Чайкоўскага, 3, 5. Помнік архітэктуры класіцызму[1].

Гісторыя

Узведзена з цэглы ў 1774 годзе паводле ўзорнага праекту на правым беразе р. Заходняя Дзвіна. Збудаванне прызначалася для гандлю і захавання зерня, мукі і інш.

У 1990-я ў ім знаходзяцца ваенныя медыцынскія склады[1].

Архітэктура

Цэнтральны і два бакавыя будынкі прамавугольныя ў плане, злучаныя праезнымі аркамі, галоўнымі фасадамі арыентаваны на параходную прыстань, адкуль дастаўляліся тавары (захаваліся як асобныя будынкі цэнтральны і правы бакавы). Цэнтральны корпус — двухпавярховы, на галоўных восях сіметрычна вылучаныя два арачныя праёмы, паміж якімі — пілястры на ўсю вышыню будынка. Бакавыя карпусы — аднапавярховыя, кампазіцыя галоўных фасадаў такая ж: сіметрычна размешчаныя тры шырокія аркі, фланкіраваныя пілястрамі, паміж аркамі невялікія квадратныя аконныя праёмы. Дваровыя фасады карпусоў рытмічна расчлянёныя пілястрамі і прамавугольными аконнымі праёмамі. У XIX ст. ў будынку захоўваліся саляныя запасы для аптовага гандлю[1].

Зноскі

  1. а б в Віцебскія лабазы // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya