Віцебскі завод трактарных запасных частак
ААТ «Віцебскі завод трактарных запасных частак» — беларуская кампанія, размешчаная ў Віцебску. Уваходзіць у холдынг «МТЗ-Холдынг». ГісторыяЗавод трактарных запчастак быў створаны ў 1960 годзе на базе аўтарамонтнага завода, які існаваў з 1944 года. Першапачаткова ўваходзіў у склад Упраўлення запасных частак і рамонтных прадпрыемстваў Савета народнай гаспадаркі Беларускай ССР. 1 студзеня 1962 года завод стаў філіялам Мінскага трактарнага завода. У 1976—1987 гадах была праведзена рэканструкцыя прадпрыемства, пабудаваны новыя вытворчы і адміністрацыйна-бытавы корпусы. У 1994 годзе завод пераўтвораны ў самастойнае прадпрыемства, застаўшыся ў складзе вытворчага аб’яднання «МТЗ». У 2000—2001 гадах завод пераўтвораны ў рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства, у 2012 годзе — у адкрытае акцыянернае таварыства. У 2014 годзе завод увайшоў у холдынг «МТЗ». ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia