Віцебскі праспект (Магілёў)
Ві́цебскі праспект (руск.: Витебский проспект) — праспект у паўднёва-ўсходняй частцы Магілёва, у Кастрычніцкім раёне. ГісторыяПершапачаткова меў назву Аршанская шаша. У 1978 годзе атрымаў цяперашнюю назву. РазмяшчэннеАрыентаваны з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. З'яўляецца працягам праспекта Дзімітрава, пачынаецца ад пуцеправода цераз чыгуначныя пуці, з поўначы прымыкаюць вуліцы Палтаўская і Аўтазаводская, з поўдня — Чавуская шаша. Па-за межамі горада пераходзіць у трасу Р96. Даўжыня праспекта складае каля 2,7 км. ЗабудоваФарміраванне сучаснага аблічча праспекта пачалося ў 1970-я гг. У цяперашняй забудове пераважаюць 4-, 5-, 9-павярховыя, пераважна жылыя, дамы з убудаванымі прадпрыемствамі гандлю і бытавога прызначэння. Няцотны бок![]() Цотны бок![]()
ПаркіПерспектыву праспекта замыкае лясны масіў Лубужскага лесапарку. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia