В’едма
В’едма (ісп. Viedma) — ледавіковае возера, размешчана ў паўднёвай Патагоніі каля мяжы Аргенціны і Чылі. Сілкуецца ў асноўным праз ледавік В’едма, адгалінаванне якога знаходзіцца на заходнім беразе возера і мае шырыню 5 км. Перавага карычневых колераў і адсутнасць зеляніны тлумачыцца працэсам прамывання стромкіх схілаў далін лёдам леднікоў. З возера В’едма выцякае рака Ла-Леона, якая ўпадае ў возера Архенціна і цячэ далей да Атлантычнага акіяна пад назвай Рыа-Санта-Крус. Хоць вялікая частка возера знаходзіцца на тэрыторыі Аргенціны, яго заходні бераг даходзіць да Паўднёвага Патагонскага ледзянога поля, дзе становішча мяжы з Чылі застаецца нявызначаным. Возера В’едма ўваходзіць у склад нацыянальнага парку Лос-Гласьярэс. На паўночны захад ад возера знаходзіцца вядомы сярод альпіністаў пік Фіцрой (3375 м). Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia