Галеаца Алесі
![]() ![]() Галеаца Алесі (1512-30 снежня 1572; італ. Galeazzo Alessi) — адзін з выбітных архітэктараў XVI стагоддзя, стваральнік Палаца-Дэі-Ролі. БіяграфіяГалеаца Алесі нарадзіўся ў горадзе Перуджа ў 1512 годзе. Алесі быў, як мяркуюць, вучнем Г. Б. Капаралі, вывучаў архітэктуру старажытных і архітэктуру Генуі, дзе ён найбольш праявіў сваю дзейнасць, набыў гучную вядомасць далёка за межамі Італіі. Да самых яскравых яго твораў належаць ў Генуі палацы Грымальдзі, Б'янка, Леркары, Спінола, віла Палавічыні, будынак банка і г. д. Шэдэўрам яго лічыцца царква Санта-Марыя ды Карыньяна; віла Джусцінічні ў мястэчку Альбара, цэрквы Сан-Паала у Сан-Віторэ, a таксама пярэдні фасад царквы San-Celso і знакаміты палац Тамаза Марына. У 1550 годзе па замове генуэзскага дожа Алесі спраектаваў Страда-Нуова (Strada Nuova) цяпер Віа Гарыбальдзі) адзін з першых прыкладаў рэнесансных праспектаў (прамая вуліца). З Неапалю, Сіцыліі, Фландрыі і Германіі да яго паступала шмат замоў на чарцяжы для пабудоў, і ён склаў таксама розныя малюнкі для іспанскага Эскурыяла. Галеаца Алесі памёр 30 снежня 1572 года ў сваім родным горадзе Перуджа, дзе правёў апошнія гады жыцця і ў ваколіцах якога ім былі ўзведзены для сямейства Дэла Карніа велічныя пабудовы на беразе возера. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia