Галошаўская сядзіба
Сядзібна-паркавы ансамбль Цюндзявіцкіх — сядзіба ў в. Галошава Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. ГісторыяДом Цюндзявіцкія пабудавалі ў 1897 годзе з уласнай цэглы, вырабленай на сваім цагельным заводзе. У сувязі з падзеямі 1917 года выехалі ў Польшу, а ў доме размяшчалася школа. Пад час Вялікай Айчыннай вайны ў будынку размяшчаўся нямецкі гарнізон, які два разы атакавалі партызаны. Апошнія дзесяцігоддзі сядзібны дом быў закінуты і прыйшоў у аварыйны стан. У пачатку 2021 года ён быў уключаны ў спіс аб’ектаў якія падлягаюць спісанню і зносу[1]. АрхітэктураГалоўны ўваход вылучаны чатырма калонамі. У доме размяшчалася веранда, пакоі для пражывання, кабінеты, сталовая, зала для прадстаўнічых мэт, бібліятэка з уласным экслібрысам. Мелася калекцыя твораў мастацтва ў выглядзе фамільных партрэтаў, напісаных алеем, халоднай зброі, антыкварных вырабаў з фарфору і старога срэбра. Ацяпляўся з дапамогай адной печы праз дымаходы. А потым, «пры школе», сістэма ацяплення сапсавалася і замест яе ўсталявалі некалькі грубак. Побач з домам былі ўзведзены гаспадарчыя пабудовы і жыллё для прыслугі, дзе пазней знаходзілася калгасная кантора, клуб і бібліятэка. Ад сядзібы да возера вядзе алея, дзе захаваліся даволі рэдкія для Беларусі дрэвы — дзве лістоўніцы Сукачова і чатыры чорныя таполі. У возеры водзяцца карасі, шчупакі і акуні[2]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia