Галоўчынскія![]() Галоўчынскія, Галаўчынскія — княжацкі род герба «Лебедзь», прадстаўнікі якога займалі дзяржаўныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім[1]. Родапачынальнікам звычайна лічаць Мікіту, сын якога Мацей у 1495 годзе прыехаў у ВКЛ з Масквы[1] разам з дваром Алены, дачкі вялікага князя маскоўскага Івана III Васільевіча, жонкі вялікага князя літоўскага Аляксандра. Паводле Каспера Нясецкага паходзілі ад северскай галіны Рурыкавічаў[2]. Самі Галоўчынскія часам выводзілі сябе ад князеў Рапалоўскіх[3], аднак сярод іх імя Мікіты не сустракаецца[1] і генеалагічная сувязь з гэтымі князямі не прасочваецца[2]. Зваліся таксама Галоўчынскімі-Мшцішчамі[1]. Прозвішча паходзіць ад мястэчка Галоўчын каля Друцка. Пры падтрымцы вялікай княгіні літоўскай Алены Іванаўны князі Галоўчынскія адразу ўвайшлі ў лік найбольш заможных феадалаў Вялікага Княства Літоўскага. Спачатку вызнавалі праваслаўе, пазней перайшлі ў каталіцтва. Род згас у 1658 годзе са смерцю Мікалая Канстанцінавіча Галоўчынскага[1]. Вядомыя прадстаўнікі
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia