Галіна Аляксандраўна Шмарлоўская
Галіна Аляксандраўна Шмарлоўская, па нараджэнні Сантаровіч (нар. 3 чэрвеня 1952, Мінск) — беларуская эканамістка. Доктар эканамічных навук (1997), прафесар (2000). БіяграфіяСкончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (спецыяльнасць «Эканоміка працы», 1973; аспірантура, 1980), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (дактарантура, 1995). Працавала ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 1980, у 1980—2000 — прафесар кафедры эканамічнай тэорыі і гісторыі эканамічных вучэнняў, 2000—2002 — загадчык кафедры эканомікі прадпрымальніцтва, 2002—2008 — загадчык кафедры сусветнай эканомікі, 2008—2016 — дэкан факультэта міжнародных эканамічных адносін, з 2017 — прафесар кафедры міжнароднага бізнесу). Навуковыя інтарэсы: дзяржаўнае рэгуляванне эканомікі; міжнародная эканоміка; сусветны гандаль; дзейнасць транснацыянальных карпарацый; гісторыя эканамічных вучэнняў. УзнагародыГанаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2003), Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2008). Бібліяграфія
КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia