Галіна Аляксееўна Мазуркевіч

Галіна Аляксееўна Мазуркевіч
Нараджэнне 25 лістапада 1954(1954-11-25) (70 гадоў)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Галіна Аляксееўна Мазуркевіч (нар. 25 лістапада 1954, Мяшчэнцы Сенненскага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (філосаф), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст). Працавала сарціроўшчыцай Мінскага камбіната будматэрыялаў, адміністратарам кінатэатра «Масква» ўпраўлення кінафікацыі Мінскага гарвыканкама, намеснікам дырэктара вучэбна-курсавога камбіната Мінскага камвольнага камбіната, інструктарам аддзела прапаганды і агітацыі Ленінскага райкама КПБ горада Мінска, намеснікам старшыні Ленінскага райвыканкама горада Мінска, намеснікам кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна горада Мінска.

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў[1].

Узнагароды

Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў[2].

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya