Галіна Антонаўна Войцік

Галіна Антонаўна Войцік
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 ліпеня 1927(1927-07-01)
Дата смерці 13 жніўня 2007(2007-08-13) (80 гадоў)
Бацька Антон Іванавіч Войцік
Маці Зоська Верас
Муж Лявон Антонавіч Луцкевіч
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыстка, філолаг, педагог
Мова твораў беларуская

Галіна Антонаўна Войцік, па мужу Луцкевіч (1 ліпеня 1927(1927-07-01)13 жніўня 2007(2007-08-13)) — беларускі педагог, публіцыст, філолаг, перакладчык.

Біяграфія

Нарадзілася 1 ліпеня 1927 года ў сям’і Антона Войціка (1898—1948), беларускага журналіста і перакладчыка, і Зоські Верас (1892—1991), беларускай пісьменніцы і грамадскай дзеячкі.

Вучылася ў Віленскай беларускай гімназіі. У 1950 годзе скончыла Віленскі ўніверсітэт. У 1949—1954 гадах працавала ў Гродзенскім педагагічным інстытуце, у 1954—1957 і 1961—1986 гадах — у Віленскім педагагічным інстытуце.

Памерла 13 жніўня 2007 года[1].

Творчасць

Аўтар прац па германістыцы, гістарычных даследаванняў і партрэтаў беларусаў Віленшчыны «Зоська Верас» (1992), «Лявон Луцкевіч» (1999), «Барыс Кіт» (2001), разам з мужам, Л. Луцкевічам, — «Аляксандр Коўш», «Аляксандр Уласаў», «Янка Шутовіч», «Пётра Сергіевіч» (усе 2000), «Канстанцін Галкоўскі», «Мар’ян Пецюкевіч» (абедзве 2001), «Адам Станкевіч», «Антон Антановіч» (абедзве 2002). На беларускую мову пераклала з літоўскай кнігу «Па Віліі» Ч. Кудабы (1992), нарыс «Вучыцца жыць» А. Жэмайцітэ (1988).

Зноскі

Літаратура

  • Саламевіч Я. Войцік // ЭГБ у 6 т. Т. 6, кн. ІІ. Мн., 2003.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya