Галіна Баляславаўна Лазоўская
Галіна Баляславаўна Лазоўская (27 красавіка 1960, в. Солы, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць) — беларуская палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. БіяграфіяНарадзілася 27 красавіка 1960 года ў в. Солы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, журналіст. Працавала карэспандэнтам рэдакцыі газеты «Святло камунізму» Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці; інструктарам Маладзечанскага гарадскога камітэта ЛКСМБ; карэспандэнтам, аглядальнікам радыё, рэдактарам аддзела «Радыё Маладзечна» дзяржаўнай установы "Рэдакцыя «Маладзечанская газета». З’яўлялася дэпутатам Маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць чацвёртага, дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў. Член грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз журналістаў». У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. Асабістае жыццёЗамужам, мае дачку і сына. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia