Галіна Орса
Галіна Орса (15 лютага 1930 — 6 красавіка 1984) — беларуская грамадска-культурная дзяячка, педагог. Дачка Аляксандра Орсы і сястра Алы Орса-Рамана. БіяграфіяНарадзілася 15 лютага 1930 года ў сям’і педагогаў Аляксандра і Наталлі Орсаў у вёсцы Нягневічы гміны Нягневічы Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы. З лета 1944 года разам з бацькоўскай сям’ёй яна апынулася на эміграцыі. У 1949 годзе скончыла Беларускую гімназію імя Я. Купалы ў Віндышбергердорфе [1], у тым жа годзе прыехала ў ЗША. Была актыўнай удзельніцай Арганізацыі беларуска-амерыканскай моладзі і Згуртавання беларускай моладзі ў Нью-Ёрку[2], спявала ў хоры, танчыла і выступала ў драматычнай групе. Была сябрам Беларуска-Амерыканскага задзіночання і Жаночага згуртавання, актыўнай парафіянкай прыходу БАПЦ Св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне. У 1960-х была настаўніцай у беларускай школцы, якая дзейнічала пры гэтай царкве. Памерла 6 красавіка 1984 года ў Нью-Ёрку. Пахаваная ў Іст-Брансуіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia