Галіна Уладзіміраўна Ананчанка
Галіна Уладзіміраўна Ананчанка (нар. 12 чэрвеня 1946, г. Макар’еў, Кастрамская вобласць, РСФСР) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі навучання і выхавання (музыка). Кандыдат педагагічных навук (1981), прафесар (2001). БіяграфіяСкончыла Адэскую дзяржаўную кансерваторыю (музычна-педагагічны факультэт, 1979), Навукова-даследчы інстытут мастацкага выхавання Акадэміі педагагічных навук СССР (аспірантура, 1979). Працавала ў дзіцячай музычнай школе г. Кастрамы (1962—1968, выкладчык), Кіраваградскім педагагічным інстытуце (1971—1976, выкладчык), Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (з 1979, педагагічны факультэт, кафедра музыкі, прафесар)[1]. Навуковыя інтарэсы: методыка музычнага выхавання; тэорыя і методыка навучання і выхавання навучэнскай і студэнцкай моладзі. УзнагародыУзнагароджана нагрудны знакам «Выдатнік адукацыі» (2006), ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1992, 1996), Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (1998). Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia