Галіна Уладзіміраўна Унуковіч
Галіна Уладзіміраўна Унуковіч (1976, в. Шыбекі, Аршанскі раён, Віцебская вобласць, Беларуская ССР, СССР) — беларускі дзяржаўны службовец. Старшыня Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта з 2020 года[1]. БіяграфіяВыпускніца Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава (педагогіка і методыка пачатковага навучання; гісторыя), Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (дзяржаўнае і мясцовае ўпраўленне). Працоўную дзейнасць пачала ў Чашніцкім раёне, працавала там на розных пасадах у сістэме адукацыі: з 1994 па 1998 год - настаўнік матэматыкі Гілянскай СШ, з 1998 па 2005 год — настаўнік сярэдняй школы № 4 горада Чашнікі, з 2005 па 2007 — дырэктар раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра, з 2007 па 2009 год — намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, з 2009 па 2010 год — дырэктар СШ № 4 горада Чашнікі. З 2010 года працавала на пасадзе намесніка старшыні Глыбоцкага райвыканкама па сацыяльных пытаннях. З 2014 года старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.[2]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia