Галінзога
Галінзо́га[1][2] (Galinsoga) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя, уключае ў сябе 20 відаў раслін[3], якія растуць у Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы. Упершыню былі завезеныя ў Еўропу з Перу ў 1796 годзе, пасля чаго пачалі актыўна распаўсюджвацца, дзякуючы сваёй высокай пладавітасці[4]. Два віды — галінзога дробнакветкавая (Galinsoga parviflora) і галінзога шчаціністая (Galinsoga quadriradiata) — шырока распаўсюджанае пустазелле ў Еўразіі[4]. НазваНавуковая назва роду дадзена ў гонар захавальніка батанічнага саду ў Мадрыдзе Ігнасіа Галінзогі[5]. Батанічнае апісаннеАднагадовыя, амаль голыя або густа апушаныя травяністыя расліны. Сцябло прамастойнае, галінастае, вышынёй да 1 м. Лісце простае, супраціўнае, на чаранках. Кветкі ў звычайна шматлікіх кошыках, у верхавінкавых або пазушных паўпарасоніках. Краявыя кветкі кошыкаў белыя, сярэдзінныя — трубчастыя і жоўтага колеру. Плод — сухая сямянка з чубком. ВідыПаводле базы дадзеных The Plant List, род уключае 15 відаў[6]:
Гаспадарчае значэннеПустазельныя расліны[1]. Некаторыя віды — лекавыя[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia