Галіцкая плошча (Львоў)
Га́ліцкая плошча — плошча ў Галіцкім раёне Львова (Украіна). Размяшчаецца паміж вуліцай Валавай і плошчамі Міцкевіча і Саборнай. Яна ўтварылася ўжо ў XIII стагоддзі, у перыяд будаўніцтва львоўскіх крапасных умацаванняў перад Галіцкай брамай, па-за межамі ўмацаванага горада. Ад яе разыходзіліся дарогі на Галіч, Гліняны, да карпацкіх перавалаў і саляных капальняў. Плошча перад брамай насіла назву Пад Вартай, на ёй будавала жыллё рамеснікі і размяшчаліся заезныя двары. У сучасным выглядзе плошча ўтварылася ў канцы XVIII стагоддзя, калі сталі разбіраць гарадскія фартыфікацыі. Назва плошчы падодзіць ад Галіцкай брамай, якая стаяла на скрыжаванні цяперашніх вуліц Галіцкай і Братоў Рагацінцаў. На плошчы размяшчаўся Галіцкі кірмаш, які ў 1892 годзе перанеслі на тэрыторыю саду за палацам Улянецкіх. У 1893 годзе будаўнік ільвоўскіх паркаў Арнальд Рэрынг заклаў на месцы рынку сквер. Ужо ў 1880 г. праз Галіцкую плошчу пралягла лінія конкі да плошчы Мытнай і далей вуліцы Лычакаўскай. У 1894 г. Па плошчы пусцілі таксама лінію электрычнага трамвая, па вул. Баторыя (цяпер вул. Князя Рамана) да Галіцкай краявой выстаўкі. У 1909 г. электрычны трамвай стаў рухацца праз Бернардзінскую плошчу (цяпер — Саборную). У 1951 г. былі ліквідаваны трамвайныя лініі на вул. Першамайскай (цяперашнім праспекце Свабоды) і часткі пл. Галіцкай, а напачатку XXI стагоддзя трамвайныя шляхі разабралі тут цалкам. У 2001 годзе на плошчы ўсталявалі конны помнік заснавальніку Львова князю Данілу Галіцкаму працы скульптараў Васіля Ярыча і Рамана Рамановіча, а таксама архітэктара Ярэмы Чурыліка. Характэрныя будынкі
Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia