Гамагенная сістэмаГамагенная сістэма (ад грэч. ὁμός — роўны, аднолькавы; γένω - нараджаць) — аднастайная сістэма, хімічны склад і фізічныя ўласцівасці якой ва ўсіх частках аднолькавыя або змяняюцца бесперапынна, без скокаў (паміж часткамі сістэмы няма паверхняў падзелу). У гамагеннай сістэме з двух і больш хімічных кампанентаў кожны кампанент размеркаваны ў масе іншага ў выглядзе малекул, атамаў, іонаў. Складовыя часткі гамагеннай сістэмы нельга аддзяліць адна ад адной механічным шляхам. У гамагенных сумесях складовыя часткі нельга выявіць ні візуальна, ні з дапамогай аптычных прыбораў, бо рэчывы знаходзяцца ў раздробненым стане на мікраўзроўні. Гамагеннымі сумесямі з'яўляюцца сумесі любых газаў і сапраўдныя растворы, а таксама сумесі некаторых вадкасцей і цвёрдых рэчываў, напрыклад сплавы. Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia