Гамаятэрмія

Гамаятэрмія, таксама Цеплакроўнасць (ад стар.-грэч.: ὅμοιος — падобны, аднолькавы і θέρμη — цяпло) — здольнасць жывых істот захоўваць пастаянную тэмпературу цела, незалежна ад тэмпературы навакольнага асяроддзя.

Гамаятэрмія ў жывых істот

Сярод існуючых цяпер жывых істот гамаятэрмнымі з’яўляюцца птушкі і млекакормячыя (выключэнне складаюць толькі голыя землякопы). Дыскусійным таксама з’яўляецца пытанне аб тым, ці адносіліся да цеплакроўных жывёл птэразаўры і дыназаўры. Гамаятэрмія з’яўляецца выгаднай з пункту гледжання эвалюцыі ўласцівасцю арганізма, бо забяспечвае яму вялікую ступень незалежнасці ад фактараў знешняга асяроддзя, дазваляючы захоўваць актыўнасць у халодны час.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya