Гама (зацьменні)![]() Гама (γ) для сонечнага або месяцавага зацьмення — параметр, які апісвае, наколькі цэнтральным з’яўляецца зацьменне. Для сонечных і месяцавых зацьменняў гэты паказчык разлічваецца па-рознаму[1][2][3]. Гама сонечнага зацьменняДля сонечнага зацьмення гама роўная мінімальнай адлегласці ад восі конуса месяцавага ценю да цэнтра Зямлі, падзеленаму на экватарыяльны радыус Зямлі. У выпадку, калі вось ценю конуса праходзіць паўночней цэнтра Зямлі, гама дадатная, а калі паўднёвей — адмоўная. Калі вось ценю конуса праходзіць праз цэнтр Зямлі, то гама роўная нулю[1]. Абсалютнае значэнне гама дазваляе вызначыць тып зацьмення[4]:
Гама месяцавага зацьменняДля месяцавага зацьмення гама вызначаецца аналагічным чынам. Яна роўная мінімальнай адлегласці ад цэнтра Месяца да восі конуса зямнога ценю, падзеленай на экватарыяльны радыус Зямлі. Гама дадатная, калі Месяц праходзіць паўночней цэнтра зямнога ценю, і адмоўная, калі паўднёвей[2][3]. Тып месяцавага зацьмення залежыць ад гамы, як і тып сонечнага. Велічыня паўценевай фазы разлічваецца па наступнай формуле[4]: Велічыня ценевай: Калі адмоўная толькі ценевая фаза, то зацьменне адбываецца без дотыку Месяцам зямнога ценю. Калі ж абедзве фазы адмоўныя, то зацьмення не адбываецца наогул. Паколькі абсалютнае значэнне не пераўзыходзіць 0,02, пры грубых разліках на гэтую велічыню можна не звяртаць увагі. Сувязь з сарасамЗацьменні, якія паўтараюцца з перыядам у сарас, адбываюцца ў падобных канфігурацыях, але ад аднаго зацьмення да іншага гама па крыху, але манатонна змяняецца. Калі зацьменні адбываюцца ў сыходным вузле, то гама павялічваецца, а калі ва ўзыходзячым — змяншаецца[5]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia