Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага савета РСФСР

Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага савета РСФСР
Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва руск.: Почётная грамота Президиума Верховного совета РСФСР
Краіна  СССР
Рэгіён  РСФСР
Тып грамата
Кім уручаецца Прэзідыум Вярхоўнага савета РСФСР
Дата заснавання 18 ліпеня 1956
Статус не ўручаецца
Колькасць 36

Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага савета РСФСР (руск.: Почётная грамота Президиума Верховного совета РСФСР) — дзяржаўная ўзнагарода РСФСР у 1956—1992 гадах. Заснавана ўказам Прэзідыума Вярхоўнага савета РСФСР ад 18 ліпеня 1956 года.

Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага савета РСФСР узнагароджваліся «за асаблівыя заслугі ў вытворчай, навуковай і грамадска-палітычнай дзейнасці, у сацыяльна-культурным будаўніцтве і камуністычным выхаванні працоўных, у забеспячэнні бяспекі і абароны Савецкай дзяржавы, за ўклад ва ўмацаванне міру і сяброўства паміж народамі».

Ганаровай Граматай узнагароджваліся таксама прадпрыемствы, аб’яднанні, установы, арганізацыі і іхнія структурныя падраздзяленні, воінскія часці, аўтаномныя рэспублікі, краі, вобласці, аўтаномныя вобласці, аўтаномныя акругі, раёны, гарады і іншыя населеныя пункты.

Пра ўзнагароджанне Ганаровай граматай Прэзідыум Вярхоўнага савета РСФСР выдаваў указы, якія публікаваліся для ўсеагульнага ведама ў «Ведамасцях Вярхоўнага савета РСФСР» і ў іншых органах друку.

16 траўня 1992 года ўступілі ў сілу папраўкі ў Канстытуцыю РСФСР, якія перайменавалі рэспубліку ў Расійскую Федэрацыю[1]. Праз тыдзень, 25 траўня пастановай Прэзідыума Вярхоўнай рады Расійскай Федэрацыі была заснавана Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага савета Расійскай Федэрацыі, якая не мела статусу дзяржаўнай узнагароды, а ўказ Прэзідыума Вярхоўнага савета РСФСР ад 18 ліпеня 1956 года «Пра заснаванне Ганаровай граматы Прэзідыума Вярхоўнага савета РСФСР» страціла сілу[2].

Крыніцы

  1. Закон Российской Федерации от 21 апреля 1992 года № 2708-I «Об изменениях и дополнениях Конституции (Основного Закона) Российской Советской Федеративной Социалистической Республики» // Российская газета, 16 мая 1992 г.
  2. Постановление Президиума Верховного Совета Российской Федерации от 25 мая 1992 г. N 2843-I "О Почетной Грамоте Президиума Верховного Совета Российской Федерации". Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2024. Праверана 24 лютага 2024.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya