Ганна Васільеўна Мазала
Ганна Васільеўна Мазала (22 снежня 1925, в. Закаліўе, Лепельскі раён, Віцебская вобласць — 11 жніўня 2013) — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, Герой Сацыялістычнай Працы (1966). БіяграфіяМазала Ганна Васільеўна нарадзілася 22 снежня 1925 года ў вёсцы Закаліўе Лепельскага раёна ў шматдзетнай сялянскай сям’і. З 1944 года працавала ў калгасе «Чырвоны прамень». З 1947 года — брыгадзір паляводчай брыгады, загадчыца фермы буйной рагатай жывёлы. З 1959 года — загадчыца свінафермы ў калгасе імя Жданава. За дасягнутыя поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, за павелічэнне вытворчасці і нарыхтовак мяса Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 сакавіка 1966 года прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. У 1980 годзе па стане здароўя перайшла з фермы на іншую працу. У 1967—1971 гадах — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання. Жыла ў вёсцы Паплаўкі. Памерла 11 жніўня 2013 года[1]. Узнагароды
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia