Ганна Генрыхаўна Шымялевіч
Ганна Генрыхаўна Шымялевіч (20 лістапада 1966, Мінск, Беларусь) — беларуская мастацтвазнавец і педагог. Кандыдат мастацтвазнаўства (2004). Дацэнт. БіяграфіяУ 1989 г. скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «беларуская і руская мовы і літаратура», у 1995 г. — Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны акадэмічны інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна па спецыяльнасці «мастацтвазнаўства», аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «тэорыя і гісторыя мастацтваў» (2002). У 2004 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Заканамернасці генезісу і эвалюцыі мастацкай плыні эклектызму ў архітэктуры Беларусі». У Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў выкладае гісторыю выяўленчага мастацтва, гісторыю дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, гісторыю архітэктуры, гісторыю мастацкай крытыкі, стылістыку і літаратурнае рэдагаванне. Навуковыя творы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia