Ганна Сігнёль
Ганна Сігнёль (шведск.: Anna Signeul; нар. 20 мая 1961, Фалун) — шведская прафесійная футбалістка, трэнер. БіяграфіяНарадзілася і вырасла ў шведскім Фалуне. У дзяцінстве займалася шматлікімі відамі спорту. Будучы заўзятай балельшчыцай «Гётэбарга», вырашыла паспрабаваць свае сілы ў футболе. З 1972 года яна выступала за ФК «Фалун». У вышэйшай лізе шведскага жаночага футбола яна ў агульнай складанасці правяла 240 матчаў. Трэнерская кар’ера Ганны стартавала ў пачатку 1980-х, нейкі час яна была трэнерам-гульцом. Трэніравала шэраг шведскіх клубаў. З 1996 года працавала з юнацкімі зборнымі Швецыі. 1 сакавіка 2005 года ўзначаліла нацыянальную каманду Шатландыі. У студзені 2017 года яна аб’явіла, што пасля заканчэння Еўра 2017 у Нідэрландах, куды шатландкі прабіліся ўпершыню, узначаліць зборную Фінляндыі. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia