Ганна Юнгберг
Ханна Караліна Юнгберг (шведск.: Hanna Ljungberg; нар. 8 студзеня 1979) — шведская футбалістка, якая выступала на пазіцыі нападніка. Найбольш вядомая па сваім выступам за футбольны клуб «Умеа» і жаночую зборную Швецыі па футболе. Ханна не з’яўляецца сваяком знакамітага шведскага футбаліста Фрэдрыка Юнгберга[2]. Кар’ераКлубнаяЮнгберг выступала за такія клубы, як «Марыехэм», «Сунано», «Умеа». У складзе апошняга ў 2002 годзе стала лепшай шведскай футбалісткай[3]. У гэтым жа сезоне Юнгберг стала лепшым бамбардзірам лігі, забіўшы 39 мячоў[4]. Усяго за «Умеа» Ханна правяла 227 матчаў, забіўшы 196 галоў. У 2003 годзе мужчынскі футбольны клуб «Перуджа» з італьянскай Серыі A прапаноўваў Ханне кантракт[5][6]. 17 мая 2007 год Ханна Юнгберг устала ў браму ў матчы Кубка Швецыі з АІКам, замяніўшы на 70-й хвіліне матчу траўмаванага брамніка сваёй каманды Каролу Сёбэрг. На працягу астатка матча Юнгберг не прапусціла мячоў[7]. У 2012 годзе скончыла Універсітэт Умеа і атрымала дыплом фізіятэрапеўта. У зборнайЮнгберг дэбютавала ў зборнай ва ўзросце 17 гадоў 6 лютага 1996 у матчы супраць зборнай Іспаніі. Усяго за зборную правела 130 матчаў, забіўшы 72 галоў. ДасягненніІндывідуальныя
ФК Умео
Зборная Швецыі
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia