Гарадзецкая вуліца (Мінск)
Гарадзецкая вуліца — вуліца ў мікрараёне Уручча Першамайскага раёна Мінска. Паходжанне назвы спрэчнае: частка даследчыкаў лічыць, што вуліца атрымала назву ад урочышча Гарадзеі. Іншыя звязваюць яе імя з горадам Гарадзец ці вёскай, якая існавала на месцы мікрараёна, з такой назвай. РазмяшчэннеПачынаецца ад скрыжавання з Уруцкай вуліцай, ідзе на паўднёвы захад. У раёне парка Уручча плаўна паварочвае на паўночны захад, заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Леанарда да Вінчы. Таксама перасякаецца з вуліцамі Астрашыцкай, Ложынскай, Шафарнянскай, Усіхсвяцкай і Гінтаўта. СлавутасціПа няцотным баку вуліцы ад скрыжавання з Шафарнянскай вуліцай да скрыжавання з Усіхсвяцкай вуліцай знаходзіцца парк Уручча. Грамадскі транспартПа вуліцы пралягае шэраг аўтобусных (99, 135) маршрутаў. Паблізу ад вуліцы размешчана станцыя метро «Уручча». ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia