Гарадзішчанская сядзіба
Гарадзішчанская сядзіба — колішняя сядзіба ў в. Гарадзішча Баранавіцкага раёна. Паводле пісьмовых крыніц, вядома з 1413 г. як маёнтак Гарадзішча. З канца XV ст. у розны час уладанне князя Сямёна Бельскага, вялікай княгіні Алены Іванаўны, Няміравічаў, Давойнавічаў, Карыцкіх, Гастомскіх, Хадкевічаў, Каменскіх, Зяновічаў, Людвік Міхал Паца, Бухавецкіх. Гарадзішча да 1831 г. належала графу Людвіку Пацу, аднаму з найбольш заможных беларускіх магнатаў, які меў у зарэчанскай частцы раскошны двор. У яго ўваходзілі палац, гаспадарчыя пабудовы, млын, малатарня, сад і маляўнічы парк. За ўдзел у паўстанні 1831 года маёнтак быў канфіскаваны і перададзены царскім урадам расійскім землеўладальнікам, а мураваны касцёл (1640) перабудаваны ў 1864 г. пад праваслаўную царкву. На сённяшні час ад палаца і парку практычна ўжо нічога не засталося. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia