Гарадскі каледж Нью-Ёрка
Гарадскі каледж Нью-Ёрка (англ.: City College of the City University of New York) — асноўны і найстарэйшы каледж Гарадскога ўніверсітэта Нью-Ёрка (CUNY)[1]. Яго кампус плошчай каля 14 га размешчаны ўздоўж Канвент-авеню, у раёне Гамільтан-Хайтс на Манхэтэне[2]. ГісторыяЗаснаваны ў 1847 годзе на сродкі заможнага бізнесмена Таўнсенда Харыса . Гарадскі каледж Нью-Ёрка быў першай бясплатнай грамадскай установай вышэйшай адукацыі ў Злучаных Штатах Амерыкі[3], а таксама на працягу многіх гадоў лічыцца флагманскім кампусам CUNY[4]. Увосень 2011 года ў каледжы налічвалася 16 544 студэнтаў, якія навучаліся на бакалаўраў, магістраў, дактароў у галіне архітэктуры, інжынернай справы, свабодных мастацтваў і навук, адукацыі, біямедыцыны, псіхалогіі і інш. Студэнцкі склад гарадскога каледжа Нью-Ёрка адзін з самых разнастайных у ЗША і аб’ядноўвае прадстаўнікоў 162 краін свету[5]. Вядомыя выпускнікіСярод выпускнікоў гарадскога каледжа Нью-Ёрка шмат выбітных навукоўцаў, інжынераў, палітыкаў, бізнесменаў, пісьменнікаў і інш., якія аказалі значны ўплыў на развіццё навукі і грамадства. 11 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі:
Таксама яго выпускнікі:
Таксама ў каледжы некаторы час вучыліся:
Заўвегі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia