Гародна (возера)
Гародна — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 15 км на паўднёвы захад ад Ушачаў, каля вёскі Белюкоўшчына. Возера знаходзіцца ў басейне ракі Альзініца. Плошча Гародны складае 0,17 км². Найбольшая глыбіня возера — 22,9 м. Даўжыня возера — 0,98 км, найбольшая шырыня — 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі — 2,79 км. Аб'ём вады ў возеры складае 1,46 млн м³, плошча вадазбору возера — 28,8 км². Падводная частка катлавіны мае карытападобную форму. Схілы катлавіны возера маюць вышыню 30—40 м, знаходзяцца пад лесам і хмызняком. Берагі возера зліваюцца з схіламі. Мелкаводдзе вузкае і стромкае, займае каля 6% плошчы. Дно вадаёма да глыбіні 6—7 м пясчаная, на большых глыбінях высланае глеем. Надводная расліннасць возера ўтварае перарывістую паласу шырынёй да 5 м. Падводная расліннасць пашыраная да глыбіні 3,5 м. Зарастае прыкладна 18% плошчы дна возера. Ля возера знаходзіцца вёска Белюкоўшчына. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia