Гарошак валасісты
Гаро́шак валасісты[1] (Vicia hirsuta) — від кветкавых раслін роду Гарошак (Vicia) сямейства Бабовыя (Fabaceae). Батанічнае апісанне![]() Аднагадовая павойная травяністая расліна 15—90(120) см даўжынёй. Сцябло тонкае, амаль голае. Прылісткі ў ніжняга і сярэдняга лісця паўстрэлападобныя, з зубцамі, у верхняга лісця — ланцэтныя. Лісце раўнамерна пёрыстарассечанае; лісточкі 4—8-парныя, лінейныя або вузка-даўгаватыя, 5—15 × 1—3 мм, голыя; разгалінаваны вусік. Суквецці відавочна карацей, чым лісце, шчыльна 2—4 (7)-кветкавыя. Чашачка званочкападобная. Вяночак ад белага да светла-фіялетавага колеру, рэдка ружовы, 2—4 (5) мм. Бабы даўгавата-ромбападобныя, 5—10 × 2-5 мм, валасатыя, чорныя ў спеласці. Насенін 2, пляската-сфероідныя. 2n = 12, 14[2][3]. Распаўсюджанне і экалогіяРаспаўсюджаны ў Еўропе (уся, акрамя Ісландыі), Азіі (трапічная і ўмераная) і Паўночнай і Усходняй Афрыцы; натуралізаваўся ў некаторых іншых частках свету[4][2][5]. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[6]. Расце на сухіх схілах і лугах, камяністых россыпах, у стэпах, хмызняках, у светлых сухіх лясах, на ўзлесках і палянах, па берагах вадаёмаў, у вінаградніках, садах, на пасевах, аблогах, пустках, каля дарог. Цвіце ў маі—ліпені[7]. Гаспадарчае значэннеЯдомая, лекавая, кармавая расліна[4]. Пустазелле[4][7]. Галерэя
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia