Гарпун (супрацькарабельная ракета)

Ракета «Harpoon» у музеі ваеннага карабля "Боўфін"

AGM/RGM/UGM-84 «Гарпун» (англ.: Harpoon) — усепагодная супрацькарабельная крылатая ракета. Яе вырабляюць на прадпрыемствах карпарацыі «Боінг» (раней «McDonnell Douglas»). Такую назву зброя атрымала па асацыяцыі са старой рыбацкай прыладай.

Існуе ў варыянтах:

  • авіяцыйнага базавання - AGM-84.
  • карабельнага (берагавога) базавання - RGM-84.
  • для запуску з падводных лодак - UGM-84.

Гістоыя

У 1965 годзе ВМС ЗША пачалі даследаванні ракеты з далёкасцю палёту 24 марскіх мілі (45 км) для выкарыстання супраць усплылых падводных лодак. Праект атрымаў назву «Harpoon», па асацыяцыі з кітабойным промыслам(на вайсковым слэнгу ЗША "Кіт" гэта ўсплыўшая субмарына).

Працы прасоўваліся параўнальна павольна, бо ВМФ ЗША не бачыў асаблівай неабходнасці ў спецыялізаванай супрацькарабельнай зброі, лічачы палубную авіяцыю з тактычнымі ядзернымі бомбамі больш эфектыўнай. Задачы ж самаабароны караблёў меркавалася вырашаць з дапамогай прыстасаваных для стральбы па надводных мэтам мадыфікацый зенітных ракет.

Усё змянілася ў 1967 годзе, калі пад час Араба-Ізраільскага канфлікту Ізраільскі эсмінец Eilat быў патоплены супрацькарабельнай ракетай П-15 «Тэрміт» (Styx па класіфікацыі НАТА) савецкай вытворчасці. Гэта навіна ўзрушыла старэйшых афіцэраў ВМС ЗША, якія да гэтага не ўсведамлялі пагрозы, якую ўяўляюць супрацькарабельныя ракеты. У 1970 годзе начальнік ваенна-марскіх аперацый адмірал Элма Зумвальт паскорыў распрацоўку Harpoon у рамках сваёй ініцыятывы «праект Sixty», спадзеючыся дадаць гэтак неабходную ўдарную моц надводным караблям ЗША.

Распрацоўка ракеты «Harpoon» была пераарыентавана для барацьбы з надводнымі караблямі.

UGM-84 «Harpoon», запушчаны з падводнай лодкі

Працы над праектам афіцыйна былі пачаты ў 1968 годзе. Першапачаткова асноўнымі носьбітамі новай зброі павінны былі стаць патрульныя самалёты, але ў пачатку 1970-х было вырашана пашырыць гаму магчымых носьбітаў і запускаць ракеты таксама з падводных лодак, палубных штурмавікоў і надводных караблёў.

Кантракт на распрацоўку новай ракеты атрымала ў чэрвені 1971 года McDonnell Douglas. Ужо ў кастрычніку 1972 года на лётныя выпрабаванні былі прадстаўлены першыя прататыпы ракеты з цвердапаліўным ракетным рухавіком. Да гэтага моманту ўжо стала ясна, што аптымальным сродкам пераадолення СПА карабля праціўніка з'яўляецца палёт да цэлі на звышмалай вышыні і новая ракета першапачаткова праектавалася пад гэтую ўмову. Так як патрабаванні па далёкасці дзеяння да гэтага моманту істотна павялічыліся (да 90 км), фірма вырашыла адмовіцца ад ідэі ўстаноўкі на ракеце РРЦП і замяніць яго больш эканамічным турбарэактыўным.

Вытворчасць перадсерыйных узораў ракеты, якая атрымала пазначэнне AGM-84/RGM-84/UGM-84 для, адпаведна, паветранага/надводнага/падводнага запуску пачалося ў 1975 годзе. Афіцыйна «Гарпун» быў прыняты на ўзбраенне ў 1977 годзе ў карабельным варыянце базавання (RGM-84A). Авіяцыйны варыянт AGM-84A прынялі для самалётаў P-3 у 1979 годзе, а варыянт для падлодак — у 1981 годзе.

Апісанне

Гэта малагабарытная ракета, яе хуткасць меншая за хуткасць гуку. Яна мае бранябойную баявую частку вагой 225 кілаграмаў, далёкасць дзеяння — ад 90 да 280 кіламетраў.

«Гарпун» можа атакаваць двума спосабамі: гарызантальна, рухаючыся паралельна вадзе на вышыні два-чатыры метры ці рабіць манеўр, падымаючыся на вышыню да 1800 метраў і пікіруючы на цэль. Другі спосаб быў распрацаваны для атакі на падводныя лодкі, якія ўсплылі, і невялікія манеўраныя катары[1].

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya