Гары Міхайлавіч Свяцкі
Гары Міхайлавіч Свяцкі (29 мая 1936, г. Менск) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1960 годзе. Працаваў у Мінскпраекце, з 1964 года — архітэктарам Фрунзенскага і Цэнтральнага раёнаў Мінска, з 1975 года — галоўны архітэктар праектаў, галоўны спецыяліст тэхаддзела ў Белжылпраекце. Член Саюза архітэктараў СССР з 1974 года. Пражывае ў Мінску. Творчасць![]() ![]() Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): Рэспубліканскі дом мадэляў па праспекце Машэрава (1969), адміністрацыйны будынак ЦНДІТК па Партызанскім праспекце, інтэрнат трэста «Энергаспецмантаж» па праспекце Пушкіна (1971), рэканструкцыя трыбун і падтрыбунных памяшканняў стадыёна «Дынама», праект будынка Беларускага тэатра імя Я. Купалы (1980), рэканструкцыя адміністрацыйнага будынка па вул. Камсамольскай (1981) у Мінску. УзнагародыУзнагароджаны Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia