Гары Хайнс Вудрынг
Гары Хайнс Вудрынг (англ.: Harry Hines Woodring, 31 мая 1890, Элк — Сіці, штат Канзас — 9 верасня 1967, Топіка, штат Канзас) — амерыканскі палітык, член Дэмакратычнай партыі; губернатар штата Канзас (1931—1933), ваенны міністр ЗША (1936—1940). Вудрынг працаваў менеджэрам банка і ўдзельнічаў у Першай сусветнай вайне ў якасці афіцэра ў войску ЗША. У 1931 годзе змяніў Клайд М. Рыда на пасадзе губернатара штата Канзас, і яго змяніў у 1933 годзе Альфрэд Лэндан. У 1933 годзе ажаніўся з Хелен Кулідж. У 1933—1936 гадах займаў пасаду намесніка ваеннага міністра ЗША, у 1936 годзе прызначаны ваенным міністрам. У 1940 годзе падаў у адстаўку з пасады міністра і вярнуўся да прыватнага жыцця. Затым ён няўдала балатаваўся на пасаду губернатара штата Канзас на выбарах у 1946 годзе. Вудрынг памёр у 1967 годзе і быў пахаваны на могілках Mount Hope у Топіка. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia