Гасціны двор (Свіслач)Гасціны двор — колішні будынак у г. Свіслачы Гродзенскай вобласці. Размяшчаўся ў цэнтры Рынкавай плошчы, паміж вуліцамі Мсцібаўскай (Каліноўскага) і Рудаўскай (Першамайскай). ![]() Будынак гасцінага двара ўяўляў сабой замкнёную кампазіцыю з чатырох аднапавярховых крылаў пад двухсхільнымі гонтавымі дахамі, утвараючы прастакутны цэнтральны двор, і складаўся з 48 аднапавярховых ячэек-пакояў. Кожная мела бакавое акно і двое дзвярэй. Двор меў тры складскія памяшканні. У цэнтры доўгіх крылаў былі зроблены арачныя праезды на двор. Над адным з праездаў размяшчалася зала для купецкіх сходаў. Гасціны двор арандавалі купцы на час знакамітых Свіслацкіх кірмашоў. Першы кірмаш быў праведзены 15 жніўня 1792 года, а затым з 25 жніўня па 25 верасня праводзіўся штогод на працягу ста гадоў. У 1872 годзе гасціны двор згарэў[1]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia