Гаэтана Д’Агасціна
Гаэтана Д’Агасціна (італ.: Gaetano D’Agostino; нар. 3 чэрвеня 1982, Палерма, Італія) — італьянскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Італіі (2009). У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам клуба «Віртус Франкавіла». Кар’ераКлубнаяД’Агасціна пачаў займацца футболам у школе «Палерма» з яго роднага горада. Пасля таго, як у адным з сезонаў Гаэтана забіў больш за 100 мячоў, на яго звярнулі ўвагу скаўты сталічнай «Ромы», і ў 16 гадоў ён апынуўся ў яе школе[3]. І пры Здэнеку Земане, і пры Фабіа Капэла ён нярэдка прыцягваўся да трэніровак з асноўным складам[4]. Дэбютаваў у Серыі А Гаэтана ў 2000 годзе ў матчы з «Брэшыяй». У тым сезоне «Рома» стала чэмпіёнам Італіі і Д’Агасціна, які акрамя матчу з «Брэшыя» больш не гуляў, таксама стаў часткай чэмпіёнскага складу[3]. Аднак замацавацца ў клубе ён усё ж не здолеў, і 50% правоў на гульца былі перададзеныя клубу «Бары», стаўшы часткай пераходу Антоніа Касана. У «Бары» Д’Агасціна правёў 70 матчаў за 2 сезоны. Клуб у гэты час з’яўляўся серадняком Серыі B. Гаэтана рэгулярна прызываўся ў зборныя Італіі розных узростаў[4]. У складзе італьянскай моладзевай зборнай выйграў чэмпіянат Еўропы 2004. У 2003 у вярнуўся ў «Рому», нярэдка з’яўляўся на поле ў канцы сезону 2003/04. Аднак замацавацца ў аснове рымлян ў Гаэтана зноў не атрымалася, і ён быў прададзены ў «Месіну», якая вярнулася ў Серыю A. «Шчыра кажучы, думаў, мне ўдасца рэалізаваць сябе ў "Роме", аднак нешта не склалася» — заявіў ён пасля гэтага пераходу[4]. Д’Агасціна добра праявіў сябе ў складзе сіцылійцаў, згуляўшы 42 матча і забіўшы 5 галоў. Улетку 2006 года правы на гульца выкупіў «Удзінезэ». Гаэтана адразу замацаваўся ў аснове клуба, а пасля прыходу Гёкхана Інлера здолеў стварыць з ім моцную звязку ў паўабароне[4]. Канчаткова талент Д’Агасціна раскрыўся ў сезоне 2008/09, у якім згуляў 36 матчаў і паказаў незвычайна высокую для сябе выніковасць, забіўшы 11 мячоў[3]. Ва «Удзінезэ» выконваў ролю плэймейкера і з’яўляўся штатным выканаўцам штрафных удараў[4]. У сезоне 2007/08 стаў лідарам Серыі A па колькасці галявых перадач[4]. У снежні 2008 года Д’Агасціна мог апынуцца ў казанскім «Рубіне»[5], а ўлетку 2009 быў блізкі да пераходу ў «Ювентус» або «Рэал»[6], але абодва клуба палічылі суму, запрошаную «Удзінезэ» за гульца занадта вялікай і набылі іншых футбалістаў, «Ювентус» падпісаў бразільца Феліпі Мелу, а «Рэал» — Хабі Алонса[3]. Пазней Д'Агасціна заявіў, што не шкадуе аб неадбыўшыхся пераходах: «Я ніколькі не шкадую, што застаўся ва "Удзінезэ". Тут мой дом, дзе я адчуваю сябе добра, я чысты перад сваім сумленнем»[7]. 7 чэрвеня 2010 года Д’Агасціна ўсё ж пакінуў «Удзінезэ», перайшоўшы ў «Фіярэнціну», якая выкупіла палову правоў на футбаліста[8]. У сваім апошнім сезоне у складзе клуба з Удзінэ ён правёў 20 матчаў і забіў адзін гол. З 2011 года выступаў за «Сіену», пакуль тая не збанкрутавалася і спыніла існаванне ўлетку 2014 года. Пасля стаў гуляць ў клубах ніжэйшых дывізіёнаў Італіі. У 2016 годзе завяршыў кар’еру футбаліста і перайшоў на трэнерскую працу. МіжнароднаяУ 2004 годзе Д'Агасціна стаў чэмпіёнам Еўропы у складзе моладзевай зборнай Італіі. 18 лістапада 2008 года Марчэла Ліпі выклікаў Д’Агасціна ў першую зборную на матч з камандай Грэцыі, аднак гулец на полі не з’явіўся. Дэбютаваў у складзе «скуадры адзуры» 6 чэрвеня 2009 года ў таварыскім матчы са зборнай Паўночнай Ірландыі. Дасягненні«Рома»
Моладзевая зборная Італіі
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia