Гаўрыіл Аляксандравіч Ігнацьеў
Гаўрыіл Аляксандравіч Ігнацьеў (руск.: Гавриил Александрович Игнатьев; 1768 — 24 сакавіка (5 красавіка паводле новага стылю) 1852) — расійскі ваенны дзеяч, генерал ад артылерыі. Бацька Руфа Ігнацьева. БіяграфіяЗ дваран Ігнацьевых з Пецярбургскай губерні. У Артылерыйскі і інжынерны шляхецкі кадэцкі корпус паступіў 16 студзеня 1782. 3 верасня 1785 быў выпушчаны прапаршчыкам у Інжынерны корпус. Удзельнічаў у вайне з туркамі ў 1789—1791 гадах і за адрозненне пры штурме Ізмаіла ў 1790 быў узведзены ў падпаручнікі. У 1793 быў у складзе расійскага пасольства ў Канстанцінопалі. Удзельнічаў у Італьянскім паходзе 1799 года. У палкоўнікі ўзведзены 11 кастрычніка 1799. З сакавіка 1800 да 15 ліпеня 1801 камандзір 8-га артылерыйскага палка. У 1805 удзельнік аўстра-расійска-французскай вайны, у 1806—1807 — руска-пруска-французскай вайны. У 1805 ваяваў з французамі пад Эмсам, Амштэтэнам, Крэмсам, Аўстэрліцам, у 1807 вызначыўся ў баі пры Астралэнцы, за што быў узнагароджаны Ордэнам святой Ганны 2-й ступені. 16 сакавіка 1808 яму быў прысвоены чын генерал-маёра. Камандаваў 10-й артылерыйскай і лёгкай брыгадай 10-я пяхотнай дывізіі. У 16 мая 1810 прызначаны начальнікам прац па ўмацаванні Бабруйскай фартыфікацыі. У 1811 вызначыўся пры будаўніцтве, за што ўзнагароджаны Ордэнам святой Ганны 1-е ступені. У сакавіку 1812 прызначаны камандуючым усіх войскаў і каманд у крэпасці. 29 чэрвеня 1812 пры падыходзе напалеонаўскіх частак прыняў на сябе кіраўніцтва абаронай крэпасці, не маючы пісьмовага распараджэння, і толькі падчас вайны (напачатку ліпеня) быў зацверджаны ў гэтай пасадзе. Тады ж узначаліў паліцыю ў незанятых раёнах Мінскай губерні. За абарону фартыфікацыі быў узнагароджаны Ордэнам святога Уладзіміра 2-е ступені. Ад 13 снежня 1812 бабруйскі ваенны губернатар да 1816. Да 30 лістапада 1813 мінскі ваенны губернатар. Затым камандаваў артылерыяй 6-га і 2-га пяхотных карпусоў. У генерал-лейтэнанты ўзведзены 20 верасня 1821. Дырэктарам Артылерыйскага дэпартамента Ваеннага міністэрства прызначаны 8 красавіка 1826. За паспяховую дзейнасць на гэтай пасадзе ён атрымаў 21 красавіка 1829 чын генерала ад артылерыі, 24 ліпеня 1833 быў прызначаны сябрам генерал-аўдытарыяту. Пахаваны на Смаленскіх праваслаўных могілках у Пецярбургу. Узнагароды
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia