Гаўрыіл Васільевіч Баішаў
Гаўрыіл Васільевіч Баішаў, ён жа Алтан Сарын (літаратурны псеўданім, што даслоўна азначае «Залатыя плечы») (1898, Жабыльскі наслег, Якуція — ?) — якуцкі пісьменнік і паэт, лінгвіст-цюрколаг, грамадскі дзеяч. БіяграфіяНарадзіўся ў 1898 годзе ў сяле Жабыльскі наслег Мегінскага ўлуса ў Якуціі, тамсама атрымаў бедную пачатковую адукацыю. У 1917 годзе быў вучнем у паштова-тэлеграфнай канторы Якуцка. З 1918 па 1921 год працаваў пры паштова-тэлеграфным аддзяленні ў сяле Амга. Па нацыяналістычных перакананнях далучыўся да ўдзельнікаў паўстання 1921—1922 гадоў, пазней хаваўся да аб'явы амністыі. У Якуцку быў удзельнікам і сакратаром таварыстваў «Саха Омук» і «Саха Кэскилэ». З 1924 па 1928 год навучаўся ў Ленінградскім інстытуце жывых усходніх моў. Уваходзіў у склад камісіі па распрацоўцы новага якуцкага алфавіта. Быў навуковым сакратаром Камітэта якуцкай пісьмовасці[2][3]. Падчас навукі ў ЛІЖУЯ ўжыццявіў пераклад на рускую мову падання-аланхо «Ала Булкун», запісанага В. М. Васільевым у 1906 годзе. Высунуў шэраг прапаноў, датычных рэформаў якуцкай мовы. Так, ён прапанаваў, дзе магчыма, не запазычаць слова з рускай мовы, а ўтвараць новыя ад цюркскіх каранёў — прыкладам, замяніць кальку з рускага «аэроплан» («дьарапылаан») на «тайаара». Гэтыя ідэі сустрэлі крытыку, сярод праціўнікаў такога падыходу быў Платон Аюнскі[3]. У лісце Эдуарду Пякарскаму ад 1926 года фалькларыст і этнограф Гаўрыіл Ксенафонтаў адклікаўся пра Баішава так:
У ноч з 5 на 6[3][4] лістапада 1929 года Гаўрыіл Баішаў быў арыштаваны ў Якуцку падчас рэпрэсій супраць нацыянальнай якуцкай інтэлігенцыі, прысуджаны да трох гадоў канцлагера. У лагеры сканаў. Рэабілітаваны Прэзідыумам Вярхоўнага суда Якуцкай-Саха ССР 20 чэрвеня 1991 года[5]. 1998 годзе У. М. Протадзьяканавым была падрыхтаваная і выдадзеная складанка «Тоҕус этиҥ тойуга» («Песня дзевяці нябёс»), куды ўвайшла творчая спадчына Баішава, яго мовазнаўчыя артыкулы і лісты, а таксама ўспаміны пра яго і матэрыялы следства[3]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia