ГварнерыГварнеры (італ.: Guarneri) — сям’я вытворцаў скрыпак з Крэмоны (Італія) у XVII—XVIII стст. Гварнеры, поруч з родамі Амаці і Страдзівары, дасягнулі вяршынь майстэрства вырабу скрыпак. Калі Амаці і Страдзівары працавалі ў Крэмоне, то Гварнеры перанеслі сваю дзейнасць у Мантую і Венецыю. Гварнеры выраблялі скрыпкі ў традыцыях Амаці, да часу Джузэпэ дель Джэзу, а Страдзівары развівалі ўласную традыцыю. Андрэа Гварнеры (1626 — 7.12.1698) быў вучнем Антоніа Страдзівары ў майстэрні Амаці. Ягоны сыны П’етра Джавані Гварнеры (вядомы як Пётр з Мантуі; 18.2.1655 — 26.3.1720) і Джузэпэ Гварнеры (вядомы як filius Andreae; 25.2.1666 — 1740) працягнулі традыцыю свайго бацькі з нязначнымі зменамі. У трэцім пакаленні П’етра Гварнеры (Пётр з Венецыі; 14.4.1695 — 7.4.1762) увёў некаторыя змены ў венецыянскія інструменты на свой лад. Ягоны брат Джузэпэ Гварнеры (21.8.1698 — 17.10.1744) — найвялікшы майстра з роду Гварнеры. Джузэпэ (вядомы як «дэль Джэзу», dеl Gesu, з-за ініцыялаў I. H. S. і крыжа на яго скрыпках) моцна адхіліўся ад сямейнай традыцыі, якасць яго скрыпак можна параўнаць толькі з інструментамі Страдзівары. Джузэпэ дэль Джэзу і Пётр з Венецыі, магчыма, мелі братоў ці стрыечных братоў. Таксама няма пэўнасці, ці быў Пётр з Венецыі сынам Пятра з Мантуі. На адной са скрыпак дэль Джэзу іграў Нікало Паганіні, цяпер яна захоўваецца ў Генуі. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia