Геаграфія Сербіі![]() ![]() Сербія размешчаная на Балканах (Паўднёва-ўсходняя Еўропа) Сярэднедунайскай нізіны (Сярэдняя Еўропа). Сербія мяжуе з Румыніяй, Балгарыяй, Македоніяй, Албаніяй, Чарнагорыяй, Босніяй і Герцагавінай, Харватыяй, Венгрыяй. АгульнаеСербія па плошчы (88 361 км²) займае 113-е месца ў свеце. Працягласць яе меж складае 2,027 км (з Румыніяй 476 км, з Балгарыяй 318 км, з Македоніяй 221 км, з Чарнагорыяй 203 км, з Албаніяй 115 км, з Босніяй і Герцагавінай 302 км, з Харватыяй 241 км, з Венгрыяй 151 км). У Сербіі 6,167 зарэгістраваных селішчаў, з іх 207 гарадскога тыпу. Ворыўныя землі займаюць 19,194 км², лясы — 19,499 км² (без Косава). Крайнія кропкі
РэльефРэльеф Сербіі разнастайны. У Ваяводзіне — урадлівыя раўніны. На паўднёвым усходзе — старажытныя горы. У цэнтральнай Сербіі пераважаюць груды і нізкія горы. ГорыГоры займаюць вялікую частку Сярэдняй Сербіі і Косава. У Сербіі вылучаюць 4 горныя сістэмы. Дынарскія горы займаюць вялікую тэрыторыю на захадзе, ідуць з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Карпаты і Балканскія горы знаходзяцца на ўсходзе, аддзеленыя ад Дынарскіх ракой Моравай. На поўдні знаходзяцца старажытныя горы — частка Рыла-Радопскай сістэмы. Найвышэйшы пункт Сербіі — гара Джэравіца (2656 м). ВодыРэкі92 % тэрыторыі Сербіі адносіцца да басейна Дуная і адпаведна Чорнага мора, 5 % — да басейна Адрыятычнага мора, 3 % — да басейна Эгейскага мора. Даўжыня Дуная на тэрыторыі Сербіі складае 588 км, па ім праходзіць мяжа з Румыніяй і Харватыяй. Асноўныя прытокі Дуная ў Сербіі — Ціса (цячэ з поўначы), Сава (з захаду), Дрына (з поўдня, натуральная мяжа з Босніяй і Герцагавінай), Морава (з поўдня, цалкам у Сербіі).
Азёры і вадасховішчыНатуральныя азёры ў Сербіі невялікія, сустракаюцца рэдка. Большасць з іх размешчана ў Ваяводзіне. Затое ў Сербіі шмат вадасховішчаў. Найбуйнейшыя з іх — Джэрдап на Дунаі, Перучац на Дрыне. Сербія валодае вялікім геатэрмальным патэнцыялам. КліматКлімат Сербіі ўмерана-кантынентальны. Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia