Геаграфія раслінГеаграфія раслін, фітагеаграфія — раздзел батанікі і фізічнай геаграфіі, які вывучае геаграфічнае распаўсюджванне раслін. Асноўныя аб’екты геаграфіі раслін: арэалы відаў і больш буйных сістэматычных адзінак, а таксама флоры — сукупнасці відаў раслін, якія насяляюць тую ці іншую тэрыторыю. Галіной геаграфіі раслін, якая вывучае арэалы, з’яўляецца фітахаралогія. Флору вывучае фларыстычная геаграфія раслін. Залежнасць распаўсюджвання раслін ад умоў навакольнага асяроддзя — прадмет даследавання экалагічнай геаграфіі раслін. Аднак вылучэнне яе ў асобную галіну ўмоўнае, бо вывучэнне арэалаў і флоры непазбежна ўключае разгляд экалагічных пытанняў. Пры шырокай трактоўцы геаграфіі раслін да галіны кампетэнцыі экалагічнай геаграфіі раслін адносяць таксама раслінныя супольнасці і іх размеркаванне па паверхні Зямлі, якія цяпер служаць прадметам самастойнай батанічнай дысцыпліны — геабатанікі. Вылучаюць гістарычную, або генетычную геаграфію раслін, прадмет якой — гісторыя развіцця флоры зямнога шара, рассялення раслін і інш. у сувязі з агульным эвалюцыйным развіццём расліннага свету і гісторыяй Зямлі. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia