Геалагічная эпоха
Геалагічная эпоха — адзінка геахраналагічнай шкалы, частка геалагічнага перыяду, падраздзяляецца на геалагічныя вякі. У стратыграфіі адпавядае геалагічнаму аддзелу, г. зн. геалагічная эпоха — гэта той прамежак часу ў палеанталагічнай і геалагічнай гісторыі Зямлі, на працягу якога адклаўся ці ўтварыўся пласт парод, што ўтвараюць адпаведны геалагічны аддзел. Абсалютная працягласць большасці эпох — 10—30 млн гадоў. Бягучая геалагічная эпоха — галацэн, які пачаўся каля 12 тысяч гадоў назад з заканчэннем апошняга ледавіковага максімуму. Нягледзячы на зусім нядаўні ў геалагічных маштабах пачатак апошняй эпохі, некаторыя вучоныя прапануюць час, з якога дзейнасць чалавека пачала аказваць сур’ёзнае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе, вылучыць у асобную новую эпоху — антрапацэн[1]. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia