Гемалімфа

Гемалімфа — вадкасць, якая цыркулюе ў сасудах і ў міжклеткавых поласцях многіх бесхрыбетных (членістаногіх, малюскаў), якія маюць незамкнёную сістэму кровазвароту. Яна выконвае тыя ж функцыі, што кроў і лімфа у жывёл з замкнёнай крывяноснай сістэмай (некаторыя чарвякі, пазваночныя): ажыццяўляе транспарт кіслароду і вуглякіслага газу, пажыўных рэчываў і прадуктаў вылучэння. Гемалімфа багатая арганічнымі рэчывамі, у тым ліку бялкамі, часта ўтрымлівае дыхальныя пігменты (гемацыянін і гемаглабін). У склад гемалімфы ўваходзяць таксама клеткавыя элементы, якія адрозніваюцца па будове функцыі (фагацыты, экскрэторныя клеткі, у некаторых выпадках — эрытрацыты).

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya